Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс чытачоў "Мой родны кут, як ты мне мілы!"

Дата: 4 декабря 2019 в 17:11, Обновлено 4 декабря 2019 в 22:33
473 просмотра

3 снежня 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі – сад №16 г. Жлобіна” прайшоў конкурс чытачоў “Мой родны кут, як ты мне мілы!” сярод выхаванцаў старэйшага і сярэдняга ўзросту, якія расказвалi вершы пра родны край на беларускай мове.

Мэта конкурсу: абуджаць у дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасць да роднай мовы і літаратуры; выхоўваць пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да роднай мовы, роднага краю.

<address style="text-align: justify;">                   3 снежня 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі – сад №16 г. Жлобіна” прайшоў конкурс чытачоў “Мой родны кут, як ты мне мілы!” сярод выхаванцаў старэйшага і сярэдняга ўзросту, якія расказвалi вершы пра родны край на беларускай мове.</address> <address style="text-align: justify;">                    Мэта конкурсу: абуджаць у дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасць да роднай мовы і літаратуры; выхоўваць пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да роднай мовы, роднага краю.</address> <address style="text-align: justify;">                      Дзякуючы майстэрству педагогаў, конкурс пераўтварыўся ў  сапраўднае свята роднай мовы, роднага краю.</address> <address style="text-align: justify;">                             У пачатку конкурсу яго вядучая, выхавальніца старэйшай групы Бондарава Алёна Фёдараўна адзначыла, што наша Радзіма пачынаецца з маці, з песні, з роднага слова, што мы, беларусы,  ганарымся сваімі славутымі продкамі: Ефрасінняй Полацкай, Кірылам Тураўскім, Францыскам Скарынай. Нашы выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Элаіза Пашкевіч, Канстанцыя Буйло марылі аб незалежнай Беларусі з уласнай мовай, культурай і творчасцю, сваімі справамі набліжалі гэты час. Яны любілі наш край і гэтую любоў адлюстроўвалі ў вершах.</address> <address style="text-align: justify;">                       Далей вядучая запрасіла ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе і прадставіла членаў журы, у склад якога ўвайшлі: Казлова Ганна Валянцiнаўна, загадчык навучальнай установы, і  Буракова Марына Мiхайлаўна, намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасці, якія падвялі вынікі конкурсу наступным чынам:</address> <address style="text-align: justify;">                  Першае месца ў конкурсе занялі: Ясiнская Арсенiя (11 гр.), Акулiч Любава (10 гр.), Дуброва Ягор (11 гр.), Iвашкевич Алiса (11 гр.)</address> <address style="text-align: justify;">                          Другое месца: Дружынiнская Віялета (11 гр.), Iванова Каця (11 гр.), Іванiн Гоша (9 гр.), Мiкiта Кавалёў (7 гр.)</address> <address style="text-align: justify;">                          Трэцяе месца: Рудая Яраслава (7 гр.), Бярэзiна Ксенія (7 гр.)</address> <address style="text-align: justify;">Дуброва Марына (10 гр.),  Дзмiтрыева Мiлана і Ганчар Вiкторыя (10 гр.), Сцепанец Ева (9 гр.), Сахоуская Катя (9 гр.), Сазонава Саша (9 гр.), Дзюрыч Валерыя (9 гр.), Еўдачэнка Саша (11 гр.), Навуменка Кiра (11 гр.), Шчарбакова Лiза (11 гр.), Амяльчэня Вераніка (7 гр.).</address> <address style="text-align: justify;">                          Усе дзеці былі ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі і салодкімі падарункамі.</address> <address style="text-align: justify;"></address> <address style="text-align: justify;"></address> <address style="text-align: center;"></address> <address style="text-align: justify;"></address>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.